Беларусь абмежавала ўвоз птушкі з Якуціі

Беларусь часова абмежавала ўвоз птушкі з Рэспублікі Саха (Якуція) Расійскай Федэрацыі.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міжнароднае эпізаатычнае бюро (МЭБ), на тэрыторыі Якуціі зарэгістраваныя выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып. Таму Беларусь часова абмежавала ўвоз з Рэспублікі Саха жывой птушкі, інкубацыйнага яйка, мяса птушкі, харчовых прадуктаў перапрацоўкі курынага яйкі, пуху і пяра, кармоў і кармавых дабавак з птушкі, кармоў расліннага паходжання, паляўнічых трафеяў (птушынай дзічыны), а таксама ўжыванага абсталявання для перавозкі, ўтрымання, забою і раздзелкі птушкі.

Фота — agronews.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі