“Белаграпрамбанк” зніжае стаўкі па валютных дэпазітах

З 3-га верасня “Белаграпрамбанк” на 1% зніжае стаўкі па валютных дэпазітах. У прыватнасці, гаворка ідзе пра змяненне памеру працэнтных ставак па ашчаднай картцы “Дэпазітны кашалёк 2.0”.

Памер працэнтнай стаўкі звычайных валютных дэпазітаў пакуль застаецца без зменаў. З 3-га верасня памер працэнтнай стаўкі па ашчадных картках зменшыцца да 4-4,2% гадавых.

Як патлумачылі Еўрарадыё ў кантакт-цэнтры “Белаграпрамбанка”, зніжэнне прыбытковасці ашчадных картак звязана "з сітуацыяй на рынку ўкладаў". 

Раней крэдытную лінію цалкам закрыў "Хоўм крэдыт банк". Ён прыпыніў набыццё бытавой тэхнікі ў растэрміноўку ў сеткавых крамах “Связной”, “Atlant.by” ды іншых крамах. Гэты банк прыпыніў любое фінансаванне крэдытаў з 21 жніўня “па тэхнічных прычынах” на нявызначаны тэрмін.

Нагадаем, за апошні тыдзень курсы долара і еўра ў Беларусі істотна выраслі. У панядзелак, 24 жніўня, долар падаражэў на 871 рубель — да 17 601, курс еўра вырас на 1098 рублёў — да 19 935.

Рэзкае падзенне рубля (каментарыі, онлайн)


Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі