БелАЭС заключыла кантракт на пастаўку ядзернага паліва

БелАЭС заключыла кантракт на пастаўку ядзернага паліва

АТ "ТВЭЛ" (Паліўная кампанія "Расатама") і дзяржаўнае прадпрыемства "Беларуская АЭС" заключылі кантракт на пастаўку ядзернага паліва. Дамова датычыцца паставак паліва на абодва энергаблокі атамнай станцыі, што будуецца пад Астраўцом спецыялістамі расійскай кампаніі "Расатам".

Энергаблокі Беларускай АЭС магутнасцю 1200 МВт кожны з рэактарамі ВВЭР-1200 будуюцца па тыпавым праекце «АЭС-2006» (блокі новага пакалення «3+» з падвышанай бяспекай і палепшанымі тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі).

БелАЭС заключыла кантракт на пастаўку ядзернага паліва

"У рамках інтэграванай прапановы дзяржкарпарацыі "Расатам" паліўная кампанія "ТВЭЛ" гатовая не толькі забяспечыць АЭС, якія будуюцца за межамі Расіі, ядзерным палівам да канца тэрміну эксплуатацыі на выгадных камерцыйных умовах, але і сумесна з заказчыкам весці сістэмную работу па ўдасканаленні канструкцыі паліўных касет, што там ужываюцца, павышэнню надзейнасці і эканамічнай эфектыўнасці іх эксплуатацыі", — адзначыла ў каментары сайту "Цэнтр энергетычнай экспертызы" прэзідэнт АТ "ТВЭЛ" Наталля Нікіпелава.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі