БАЖ: Незалежныя журналісты не застануцца без юрыдычнай падтрымкі

Рада БАЖ на пасяджэнні 30 сакавіка прыняла рашэнне часова прыпыніць дзейнасць Цэнтра прававой абароны СМІ пры БАЖ. Пра гэта Еўрарадыё расказаў намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец. Андрэй Бастунец: “Цэнтр не быў прадугледжаны статутам БАЖ, не было там непасрэдна такога запісу. Паколькі змены ў Статут можа ўносіць толькі з’езд арганізацыі, мы вырашылі часова прыпыніць дзейнасць Цэнтра”.

Але гэта не азначае, што сябры арганізацыі застануцца без юрыдычнай дапамогі. Яна застанецца ў тым жа аб’ёме і на тых жа ўмовах. Але — без стварэння адпаведнай грамадскай службы, якой быў Цэнтр, а проста ад імя БАЖ, кажа юрыст.

Апроч таго, Рада абвясціла пра замену пасведчанняў сябраў арганізацыі.

Андрэй Бастунец: “Яны прызнаныя несапраўднымі. І гэта рашэнне будзе даведзена праз сайт і прэсу да сяброў арганізацыі. Праўленне і кіраўнікі філіяў будуць збіраць старыя пасведчанні”.

У БАЖы, кажа намеснік старшыні, ужо ёсць пасведчанні новага ўзора, якія можна атрымаць цягам некалькіх дзён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі