Байкер насмерць збіў чалавека ў Мінску (фота)

23-гадовы матацыкліст і яго пасажыр 1992 года нараджэння ехалі на матацыкле з польскімі нумарамі. На скрыжаванне байкер выехаў з яўным перавышэннем хуткасці, да таго ж ён рухаўся на чырвонае святло.



У гэты момант дарогу на зялёнае святло пераходзіў 22-гадовы хлопец. Байкер наехаў на пешахода, у выніку чаго той сканаў на месцы. Кіроўца матацыкла і яго пасажыр трапілі ў лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці. У байкера ўзялі аналізы на алкаголь. Так ці іначай, яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі, перадае БЕЛТА са спасылкай на сталічную ДАІ.