Вы тут

Байдэн пачаў з адмены рашэнняў Трампа

У Ганконгу сочаць за першымі крокамі Байдэна на пасадзе прэзідэнта ЗША / Reuters

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн неўзабаве пасля інаўгурацыі адмяніў шэраг рашэнняў Дональда Трампа. Ён спыніў будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай, дазволіў уезд з краін з пераважна мусульманскім насельніцтвам, пачаў працэдуру вяртання Злучаных Штатаў у Парыжскае пагадненне па клімаце (ЗША выйшлі з яго пры Трампе), адмяніў рашэнне аб выхадзе з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, паведамляе "Голас Амерыкі".

Байдэн адменіць указ аб выключэнні неграмадзян з перапісу насельніцтва, зробіць больш жорсткімі меры па барацьбе з "сістэмным расізмам і праявамі дыскрымінацыі па прыкмеце гендарнай ідэнтычнасці ці сексуальнай арыентацыі". Рыхтуюцца і іншыя рашэнні, якія будуць прынятыя ўжо ў бліжэйшыя дзесяць дзён. Напрыклад, прэзідэнт ЗША адменіць забарону Мінабароны на службу ва Узброеных сілах трансексуалаў.

Рэакцыя на першыя крокі Джо Байдэна паказвае, што раскол у амерыканскім грамадстве захоўваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.