Баявікі з атрада Басаева ўзялі адказнасць за падрыў “Неўскага экспрэса”

Чачэнскія баявікі ўзялі адказнасць за падрыў у жніўні “Неўскага экспрэса”. Заява групіроўкі “Рыядус Саліхійн”, якую калісьці ачольваў Шаміль Басаеў, была змешчана ў інтэрнэце. Паведамляецца, што тэракт здзейсніла група дыверсантаў, якія без стратаў вярнуліся на сваю базу. Нагадаем, падчас падрыву пасажырскага цягніка былі параненыя некалькі дзесяткаў чалавек, загінулых не было.

Аднак міністр унутраных справаў Чачэніі Руслан Алханаў заявіў, што былая "банда" Басаева цалкам ліквідавана і таму не магла правесці дыверсію ў Расіі.

Эхо Москвы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі