БАТЭ зарабіў як мінімум 14 мільёнаў еўра

БАТЭ выйшаў у групавы раўнд футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Пасля выйгрышу на сваім полі ў бялградскага "Партызана" (1:0), барысаўчане саступілі ў гасцях (1:2), але атрымалі агульную перамогу. За хатнюю вікторыю БАТЭ будзе мець ад УЕФА 2 млн еўра, за выхад у групавы раўнд — яшчэ 12 млн еўра, інфармуе "Прессбол". Для беларускага футболу гэта вялізныя грошы.

Сёння ў Манака пройдзе лёсаванне групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў. БАТЭ чакаюць у ім шэсць матчаў. За кожную перамогу каманда атрымае яшчэ 1,5 млн еўра, за нічыю — 0,5 млн.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі