БАТЭ стартуе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
![БАТЭ стартуе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/24.07.2018_trenka_06.jpg.webp?itok=9--C68d5)
БАТЭ стартуе ў кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. 25 ліпеня на "Барысаў-Арэне" пройдзе першы матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда. Каманда Аляксея Багі прыме фінскі ХІК. Матч пачнецца а 20-й гадзіне, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".
У Хельсінкі каманды згуляюць 1 жніўня. У выпадку, калі барысаўчане пройдуць ХІК, іх сапернікам у 3-м раўндзе будзе пераможца пары "Карабах" (Азербайджан) — "Кукесі" (Албанія).
Для Багі сённяшні паядынак — першы матч у еўракубках у якасці галоўнага трэнера.
Лига чемпионов возвращается на Борисов-Арену!
— FC BATE Borisov (@FCBATE) 25 июля 2018 г.
Полный стадион, "Вперед, Борисов" до мурашек и эмоции через край!
Ждем вас!#БАТЭХИК pic.twitter.com/i6cEvs4eXz