БАТЭ сёння можа стаць чэмпіёнам Беларусі па футболе

Барысаўскі БАТЭ ўжо сёння можа стаць чэмпіёнам Беларусі па футболе. Гэтая каманда ўпэўнена лідыруе ў чэмпіянаце, на 11 ачкоў яна апярэджае мінскі МТЗ-РЫПА, які знаходзіцца на другім месцы. Якраз сёння ў матчы 23-га тура сустракаюцца БАТЭ і МТЗ-РЫПА (на мінскім стадыёне “Трактар”, пачатак гульні ў 15.00). Нават нічыя робіць барысаўчан недасягальнымі для сапернікаў, а значыць чэмпіёнамі Беларусі 2007 года.

Таксама сёння сустракаюцца “Гомель” і “Тарпеда”, “Шахцёр” і “Смаргонь”, “Нёман” і “Днепр”, “Дарыда” і брэсцкае “Дынама”. 22 кастрычніка адбудзецца матч паміж сталічным “Дынама” і ФК “Мінск”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі