БАТЭ і “Црвена Звезда” згулялі ўнічыю 0:0 (відэа)

БАТЭ і “Црвена Звезда” згулялі ўнічыю 0:0 (відэа)

23 лістапада на “Барысаў-Арэне” ў матчы групавога раўнда футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ і “Црвена Звезда” ў прысутнасці больш за 11 тысяч заўзятараў згулялі ўнічыю 0:0. У першым тайме госці мелі значную перавагу, а ў барысаўчан наперадзе практычна нічога не атрымлівалася, ім даводзілася пераважна абараняцца. У пачатку другога тайма выдатную магчымасць не рэалізаваў Міхаіл Гардзяйчук. І неўзабаве пасля гэтага мяч трапляе ў перакладзіну брамы БАТЭ. У далейшым гульня была роўная, са шматлікімі памылкамі гульцоў, якія загубілі нямала атак. І ўсё ж госці былі бліжэй да перамогі.

БАТЭ выступаў у наступным складзе: Шчарбіцкі, Рыас, Булят, Мілунавіч, Палякоў, Драгун, А. Валадзько (Бага, 57), Гардзяйчук (М. Валадзько, 79), Іваніч, Стасевіч, Радзівонаў (капітан, Сігневіч, 62).

У іншым матчы групы “Н” “Кёльн” на сваім полі сенсацыйна выйграў у лонданскага “Арсенала” — 1:0 (адзіны гол быў забіты з пенальці). У групе лідыруе “Арсенал” — 10 ачкоў, “Црвена Звезда” і “Кёльн” маюць па 6 ачкоў, БАТЭ — 5. У апошнім туры, прызначаным на 7 снежня, “Арсенал” будзе прымаць БАТЭ, а “Црвена Звезда” — “Кёльн”. Барысаўчанам будзе цяжка ўзяць ачкі ў Лондане, таму шанцы каманды Аляксандра Ермаковіча на выхад у плэй-оф толькі тэарэтычныя.

БАТЭ і “Црвена Звезда” згулялі ўнічыю 0:0 (відэа)
Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі