БАТЭ атрымлівае ўсе грошы з квіткоў на свае хатнія матчы ў Лізе чэмпіёнаў

Правядзенне хатніх матчаў БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў на мінскім стадыёне "Дынама" прыносіць барысаўскаму клубу неблагі прыбытак. Як стала вядома Еўрарадыё, усе грошы ад прададзеных квіткоў на матчы БАТЭ атрымлівае сам клуб. Мінскі стадыён “Дынама”, дзе праходзяць гульні, абмяжоўваецца арэнднай платай, якую бярэ з каманды. Паводле слоў генеральнага дырэктара “Дынама-спорт” Уладзіміра Вільчынскага, тое ж самае тычыцца і іншых матчаў, якія праводзяцца на галоўным стадыёне краіны:

“Стадыён атрымлівае, таксама як і ад матчаў, якія праводзіць Федэрацыя футбола, толькі грошы за арэнду. Гэта абсалютны мізер у параўнанні з тымі сумамі, якія паступаюць ад продажу квіткоў. У нас ёсць зацверджаныя расцэнкі Мінгарвыканкама. Таму мы ў адпаведнасці з гэтымі дакументамі перадаем стадыён у арэнду на час правядзення матчаў”.

Сума арэнды вагаецца ў залежнасці ад розных фактараў. У сярэднім яна складае 40 мільёнаў рублёў. Да прыкладу, квіткі на матч БАТЭ-“Зеніт”, якія былі цалкам прададзеныя за некалькі гадзінаў, каштавалі па 10, 30 і 50 тысяч рублёў. Стадыён "Дынама" разлічаны на 30 тысяч заўзятараў, а барысаўскі стадыён - толькі на 5 тысяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі