Басіст Deftones выйшаў з комы, стан музыкі паляпшаецца

Бас-гітарыст амерыканскага альтэрнатыўнага гурта Deftones Чы Чэнг выйшаў з комы. Цяпер стан музыкі стабільны, а жыццезабеспячэнне падтрымліваецца пры дапамозе медыцынскіх апаратаў. Наперадзе яго чакае рэабілітацыйны курс, паведамляе OpenMusic.
Нагадаем, Чы Чэнг знаходзіўся ў коме з лістапада 2008 года, пасля таго, як трапіў у аўтакатастрофу.

Месяц таму Deftones вярнуліся на сцэну, адыграўшы шоў без Чэнга. Яго замяніў Серджыё Вега з гурта Quicksand.

Сёлета ў кастрычніку чакаецца выхад шостага альбома Deftones “Eros”. Частка матэрыялу бас-партый на ім паспеў запісаць Чэнг, астатняе дапрацоўваў Вега.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі