Вы тут

Барысаўчанін вырошчваў каноплі ў сябе ў шафе

Барысаўчанін расціў каноплі ў сваёй шафе / прэс-служба МУС

У Барысаве міліцыянты затрымалі 34-гадовага мясцовага жыхара, які расціў у сябе дома каноплі, паведамляе прэс-служба МУС.

Падпольную лабараторыю мужчына стварыў у сябе дома, у шафе. Ён абсталяваў шафу сістэмамі вентыляцыі, падтрымання неабходнай тэмпературы і вільготнасці. Дома ў мужчыны таксама знайшлі каля 50 грамаў марыхуаны, гаршчок з раслінай канопляў, ёмістасці з угнаеннямі і актыватарам росту, электронныя шалі, шкляную трубку са слядамі нагара і спецабсталяванне. Дарэчы, угнаенні ён захоўваў у яйках ад кіндар-сюрпрызаў. 

Барысаўчанін сказаў, што інфармацыю пра вырошчванне канопляў дома ён знайшоў у інтэрнэце. Мужчына дадаў, што каноплі ён вырошчваў выключна для асабістага ўжывання. На фота бачна, што ў яго сапраўды рос толькі адзін куст. 

На барысаўчаніна пачалі крымінальную справу за незаконнае абарачэнне наркотыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.