Баранавіцкія праваабаронцы падалі ў пракуратуру скаргу на чыноўнікаў

У Баранавіцкую пракуратуру звярнуліся са скаргай на гарвыканкам праваабаронцы Вячаслаў Болбат, Сяргей Гоўша і Віктар Сырыца.

10 снежня яны хацелі правесці пікет з нагоды Дня правоў чалавека. Аднак арганізатары мерапрыемства не тое што дазволу, але нават адказу на свой ліст не атрымалі.

“Грунтуючыся на Канстытуцыі і законе “Аб пракуратуры”, просім даць прававую ацэнку бяздзеянню Баранавіцкага гарвыканкама, прызнаць іх дзеянні неадпаведнымі заканадаўству і парушаючымі нашы канстытуцыйныя правы на свабоду сходаў, а таксама прававую ацэнку працы дзяржаўнага органа са зваротамі грамадзянаў”, — пішуць праваабаронцы ў скарзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі