Баранавіцкі выканкам нажываецца на публічных акцыях

Сябра Беларускага Хельсінкскага камітэта Карней Пятровіч, сябра Руху "За свабоду" Віктар Сырыца і праваабаронца Сяргей Гоўша звярнуліся ў Баранавіцкі гарадскі і Брэсцкі абласны саветы дэпутатаў. Яны прасілі адмяніць рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама, якое тычыцца правядзення масавых мерапрыемстваў. Рэч у тым, што ў студзені 2006 г. выканкам прыняў рашэнне, паводле якога для правядзення публічнай акцыі неабходна аплаціць паслугі міліцыі, пажарнікаў, "хуткай дапамогі" і спецаўтабазы. Гэта выліваецца ў шматмільённыя сумы.

Між тым за правядзенне несанкцыянаваных акцый летась у Баранавічах аштрафавана 20 чалавек, якія выплацілі каля 7 млн. рублёў штрафаў. Такія парадкі, на думку Віктара Сырыцы, пярэчаць і Канстытуцыі, і міжнароднаму заканадаўству. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі