Баранавіцкі суд адправіў у калонію актывіста з інваліднасцю
Ігар Шумілаў / @viasna96
Суд Баранавіцкага раёна адправіў у калонію на 4,5 года актывіста з інваліднасцю Ігара Шумілава. Яго судзілі за карыкатуры ў сацсетцы "Аднакласнікі". У справе фігуравалі 4 карцінкі і тры артыкулы Крымінальнага кодэкса. Шумілава абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, а таксама ў паклёпе на Лукашэнку.
У Ігара інваліднасць трэцяй групы, расказваюць праваабаронцы. 10 гадоў таму ён трапіў у ДТЗ. У выніку страціў нагу, а таксама дагэтуль мае сур'ёзную праблему з правай рукой. Мужчына выхоўвае 11-гадовага сына.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.