Вы тут

Баранавіцкая Intex-press атрымала чарговы штраф за інтэрв'ю з Ціханоўскай

Газета вясной 2021-га сутыкнулася з ціскам "па ўсіх франтах" / @intexpress

Баранавіцкая газета Intex-press атрымала чарговы штраф за інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай. 14 красавіка суд прызнаў яго "экстрэмісцкім матэрыялам". Пасля гэтага недзяржаўнае выданне сутыкнулася з ціскам "па ўсіх франтах": афіцыйнае папярэджанне, скасаванне дамовы з "Белсаюздрукам", выкрэсліванне "Белпоштай" з падпіснога каталога, адмова гандлёвых сетак у распаўсюдзе, пісьмовае папярэджанне ад Мінінфарма.

За публікацыю інтэрв'ю на сайце галоўнага рэдактара Уладзіміра Янукевіча аштрафавалі на 580 рублёў. Як паведамляе Intex-press, 5 траўня Брэсцкі абласны эканамічны суд вынес чарговы штраф — 4350 рублёў — за распаўсюд інфармацыі, "распаўсюд якой забаронены".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.