Банк пра памылку касіркі: Пачкі грошай нават не ўлазілі ў латок

Нагадаем, здарэнне адбылося 18 траўня, але пра яго стала вядома толькі сёння. Мужчына прыйшоў у абменнік, каб абмяняць 2300 долараў на беларускія рублі. Замест гэтага касірка налічыла яму грошай у 10 разоў больш. Невядомы ўзяў рублі і сышоў. Банк звярнуўся па дапамогу ў міліцыю, твар мужчыны і саму аперацыю па абмене валюты зафіксавалі камеры відэаназірання. У аўторак відэа патрапіла і ў інтэрнэт, банк просіць дапамагчы знайсці кліента за ўзнагароду.  


Як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", касірка дагэтуль не разумее, як так магло атрымацца. Ёй да 30-ці гадоў, яна мае досвед працы. Мяркуецца, што ў канцы працоўнага дня дзяўчына проста стамілася. На відэа відаць, што ўсе грошы за раз не змяшчаліся ў латок і касірка перадавала яму рублі за два разы.


Цяпер яе часова адхілі ад працы. Калі мужчына не прынясе грошы, касірка мусіць сама ўнесці вялізную суму — 170 мільёнаў рублёў. Дарэчы, прыцягнуць "шчасліўчыка" да адказнасці немагчыма, бо будзе вельмі складана даказаць, што ён меў намер атрымаць "лішнія" грошы.

Нагадаем, падобная гісторыя здарылася ў сталіцы ў сакавіку. Але тады мужчына вярнуў касірцы выдадзеныя яму лішнія 53 мільёны рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі