Бабуля ахвяравала на музей вайны $5600, але да адкрыцця не дажыла

Яна ахвяравала на будаўніцтва музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску тысячы долараў. Муж пенсіянеркі памёр, дзяцей яна не мела, а пакідаць грошы сваякам ці знаёмым прынцыпова не хацела. Усё жыццё жанчына працавала тэрапеўтам. Свае мільёны яна атрымала ад продажу лецішча.

Яшчэ 13 мільёнаў рублёў Сазоненкава перавяла на будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Наступную суму хацела зноў ахвяраваць на музей вайны. Аднак да яго адкрыцця пенсіянерка не дажыла, паведамляе "Наша ніва".

Нагадаем, сёння адбудзецца ўрачыстае адкрыццё новага будынка музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У ім возьмуць удзел кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі