Вікторыя Азаранка (37-я ракетка свету) выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Гвадалахары (Мексіка). У паядынку 1/8 фіналу беларуская тэнісістка абыграла амерыканку Мэдысан Кіз (15) — 6:4, 6:7(4:7), 6:1. Барацьба на корце працягвалася больш за дзве гадзіны.
Наступная саперніца Азаранка — амерыканка Коры Гаўф (7).
Паражэнне Кіз адкрыла перад першай ракеткай Беларусі Арынай Сабаленка дарогу на выніковы турнір WTA, дзе згуляюць восем найлепшых тэнісістак паводле вынікаў 2022 года, піша "Прессбол".