Азаранка сустрэнецца з Серэнай Уільямс у фінале BNP Paribas Open

Азаранка сустрэнецца з Серэнай Уільямс у фінале BNP Paribas Open

Беларуска Вікторыя Азаранка (№15, WTA) выйшла ў фінал прэстыжнага турніру ў BNP Paribas Open, які праходзіць у амерыканскім Індыян Уэлсе. У паўфінальным матчы яна перамагла чэшку Караліну Плішкаву (№19) у трох сэтах — 7:6 (1), 1:6, 6:2.

Раней Азаранка перамагла на гэтым турніры кітаянку Чжэн Сайсай (69) — 6:4, 6:3, казахстанскую тэнісістку Зарыну Дыяс (87) — 6:3, 6:2, Саманту Стосур з Аўстраліі — 6:1, 4:6, 6:1 і Магдалену Рыбарыкаву са Славакіі — 6:0, 6:0.

У фінале беларуска пазмагаецца з першай ракеткай свету амерыканкай Серэнай Уільямс.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі