Азаранка прабілася ў фінал парнага разраду турніру ў Акапулька

Азаранка прабілася ў фінал парнага разраду турніру ў Акапулька

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прабілася ў фінал парнага разразу на турніры ў мексіканскім Акапулька. У паўфінальным паядынку яна гуляла ў пары з кітаянкай Сайсай Чжэн і перамагла канадска-амерыканскі тандэм Шэран Фічмен / Марыя Санчэс — 6:7 (3:7), 6:2, 13:11.

У вырашальным матчы Азаранка і Чжэн сустрэнуцца з амерыкана-мексіканскім дуэтам Дэзайр Краўчык / Джуліяна Олмас.

Раней Азаранка выступала ў Акапулька ў адзіночным разрадзе, але ў чвэрцьфінале саступіла прадстаўніцы ЗША Сафіі Кенін — 4:6, 6:4, 5:7. Амерыканка ў сваю чаргу прайшла ў фінал і там пазмагаецца за тытул з прадстаўніцай Кітаю Ван Яфань.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі