Азаранка не зможа выступіць на тэнісным турніры ў Оклендзе

Азаранка не зможа выступіць на тэнісным турніры ў Оклендзе

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка не зможа выступіць на турніры ў Оклендзе ў першым тыдні сезону-2018. Арганізатары гатовыя былі даць ёй wild card, аднак, мяркуючы па ўсім, прыехаць Азаранка ўсё адно не зможа. Пра гэта ў нядзелю паведаміў журналістамі дырэктар турніру Карл Бадж.

Пасля выступу на Уімблдоне спартсменка не выступала на іншых турнірах праз судовае разбіральніцтва ў справе апякунства над яе маленькім сынам Леа. Яго біялагічны бацька ініцыяваў гэтую справу і да вынясення рашэння дзіця не павінны выязджаць з Каліфорніі, а Вікторыя Азаранка не можа пакінуць сына.

Таксама застаецца адкрытым пытанне аб яе ўдзеле ў Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, піша pressball.by са спасылкай на замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі