Азаранка: Нарадзіць дзіця ў Беларусі ў мяне не атрымаецца

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка распавяла, дзе яна будзе нараджаць дзіця і якія мае планы на далейшую спартовую кар’еру. Па словах спартсменкі, нарадзіць дзіця ў Беларусі ў яе не атрымацца, але пры гэтым нашчадак абавязкова будзе мець двайное грамадзянства.

Як піша TUT.by, 25-26 жніўня Азаранка правяла трэніровачны летнік для юных спартсменаў у Мінску. Яна задаволеная працай летніка, але пры гэтым кажа, што не гатовая працаваць дзіцячым трэнерам. Тэнісістка мае планы вярнуцца ў спорт пасля нараджэння дзіцяці і хацела б згуляць ужо на U.S. Open, які праходзіць кожны год у жніўні.

Вікторыя Азаранка чакае дзіця ў канцы гэтага года. Падчас правядзення дзіцячага летніка яе суправаджаў малады чалавек, з якім яна апошнім часам з’яўлялася на публіцы. Упершыню іх заўважылі разам у красавіку.