Вы тут

Азаранка і Барці не прабіліся ў фінал турніру ў Таронта

WTA

Беларуска Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці не прабіліся ў фінал парнага разраду на турніру ў Таронта.  У паўфінальным паядынку яны гулялі з чэшскім тандэмам Барбора Крэйчыкава / Кацярына Сінякова і выйгралі першы сэт з лікам 6:3, аднак затым беларуска-аўстралійскі дуэт пацярпеў паразу — 3:6, 4:10.

Раней Азаранка і Барці абыгралі аўстраліек Моніку Адамчак і Сторм Сандэрс, прадстаўніцу Бельгіі Кірстэн Фліпкенс і кітаянку Се Шувэй.