Азаранка атрымала пяты сеяны нумар на "Ралан Гарос"

Азаранка атрымала пяты сеяны нумар на "Ралан Гарос"

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка атрымала пяты сеяны нумар на Адкрытым чэмпіянаце Францыі. "Ралан Гарос" стартуе 22 траўня. Лёсаванне запланаванае на бліжэйшую пятніцу. Тады Вікторыя даведаецца, хто будзе яе першай саперніцай.

Беларуска ўжо некалькі дзён знаходзіцца ў Парыжы і правяла першую трэніроўку на французскіх кортах, інфармуе "Прессбол".

Адзначым, што Вікторыя Азаранка ў панядзелак вярнулася на пятае месца ў рэйтынгу ВТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі