Avenged Sevenfold назвалі дату новага рэлізу

Новы альбом амерыканцаў Avenged Sevenfold “Hail to the King” выйдзе 27 жніўня на лэйбле Warner Bros. Пра гэта паведамляе часопіс Вillboard. Прадзюсарам дыска, як і папярэдняга альбома Avenged Sevenfold, выступіў Майк Элізонда, вядомы таксама па працы з Mastodon, Эминемом, Dr.Dre і 50 Cent. “Hail to the King” запісаны пры ўдзеле бубнача Рыхарда Эрына Элахая, які прыйшоў у гурта на месца памерлага Джымі “Прападобнага” Салівана.

Падрабязнасці новага альбома гурт пакуль не выдае. За дзень да выхаду дыска, 26 жніўня, Avenged Sevenfold сыграюць бясплатны канцэрт у The Hollywood Palladium у якасці падзякі сваім фэнам. Пасля гэтага каманда выправіцца ў гатрольны тур па краіне, даты якога будуць аб’яўлены пазней.

Фота: hangout.altsounds.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі