Вы тут

Аварыя ў Крупках пакінула без вады дзіцячы садок і 123 дамы

Аварыя на трубаправодзе ў Крупках / БЕЛТА

Дзіцячы садок, 23 шматкватэрныя і 100 прыватных жылых дамоў у Крупках засталіся без вады ў выніку аварыі на трубаправодзе, перадае БЕЛТА. 

18 мая ў 13:50 ратавальнікам паведамілі, што па завулку Будаўнікоў прарвала трубаправод халоднага водазабеспячэння дыяметрам 110 мм. 

Для жыхароў быў арганізаваны падвоз вады.

Падача вады была адноўленая ў 18:55.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.