Аўтар "Людзей Х" здыме мультфільм пра Пэрыс Хілтан

Знакаміты мастак Стэн Лі, які стварыў такіх герояў, як Чалавек-павук, Халк і Людзі Ікс, збіраецца разам з каналам MTV выдаць серыю анімацыйных фільмаў, прысвечаных Пэрыс Хілтан. Прадстаўнікі MTV сцвярджаюць, што серыял будзе зроблены па прыкладзе "Стрыпперэлы" - мультфільму які выйшаў у 2003 годзе і быў прысвечаны Памэле Андэрсан. Адным з герояў анімацыйнага фільму будзе былы каханак Хілтан Пэрыс Латсіс.

Нагадаю, у пачатку чэрвеня кампанія Walt Disney Studios падпісала эксклюзіўны кантракт са Стэнам Лі і яго студыяй POW! Entertainment. Згодна з яго умовамі, Лі будзе адказваць за развіццё і прадзюсаваньне ўсіх забаўляльных праектаў Walt Disney.

Што ж тычыцца самой Пэрыс Хілтан, то яна працягвае адбываць пакаранне ў турме, куды трапіла за парушэнне выпрабавальнага тэрміну, які праходзіла за кіраванне аўтамобіля ў нецвярозым стане.

Фота: www.newstube.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі