Аўтамабіль, які перавозіў 390 абразоў, затрымалі пад Глускам

Аўтамабіль, які перавозіў 390 абразоў, затрымалі пад Глускам

Пад Глускам на Магілёўшчыне інспектар ДАІ капітан міліцыі Віктар Старавойтаў і старшы оперупаўнаважаны групы барацьбы з эканамічнай злачыннасцю маёр міліцыі Сяргей Мукасей 3 верасня спынілі для праверкі мікрааўтобус "Хёндэ Гранд-Старкс".

У салоне мікрааўтобуса, якім кіраваў 41-гадовы жыхар Баранавічаў, міліцыянты выявілі кардонныя скрынкі. У скрынках было 390 абразоў на суму 20,1 млн руб. Кіроўца заявіў міліцыянтам, што абразы прызначаліся на продаж. Аднак суправаджальных дакументаў пры гэтым у яго не было, адзначае прэс-служба магілёўскай міліцыі.

На кіроўцу склалі адміністратыўны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Яму пагражае штраф да 18 млн рублёў (100 базавых велічыняў) з канфіскацыяй прадметаў адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама аўтамабіля і даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, або без канфіскацыі.

Фота: uvd.mogilev.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі