Аўстрыйскі этна-гурт “Cosmic Dream” дасць бясплатны канцэрт у Брэсце

22 траўня ў Брэсцкім кінатэатры “Мір” адбудзецца канцэрт аўстрыйскага New Age-гурта "Cosmic Dream".
У музыцы гурта можна пачуць перапляценне этнічных матываў Усходу і Захаду. Музыкі выкарыстоўваюць флейты, сітар, віяланчэль і шэраг экзатычных інструментаў: тампур, эрху, таблы і іншыя.

Гэта першы канцэрт "Cosmic Dream" у Беларусі. Дагэтуль гурт канцэртаваў па ўсіх кантынентах акрамя Аўстраліі і Антарктыды.

Уваход на кацэрт будзе бясплатным.

23 траўня канцэрт "Cosmic Dream" адбудзецца ў Мінску, у Тэатральнай залі Акадэміі мастацтваў.

Фота ukrcentre.ucoz.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі