Арыштаваны экс-прэзідэнт Арменіі Роберт Качаран

Арыштаваны экс-прэзідэнт Арменіі Роберт Качаран

Арыштаваны экс-прэзідэнт Арменіі Роберт Качаран. Як перадае jam-news.net, яму інкрымінуюць звяржэнне канстытуцыйнага ладу ў папярэдняй змове з іншымі асобамі. Гаворка ідзе пра падзеі дзесяцігадовай даўніны, калі 1-2 сакавіка 2008 года адбыўся жорсткі разгон пратэстоўцаў, якія патрабавалі перагляду вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Палітычны блок, які тады ачольваў першы прэзідэнт Арменіі Левон Тэр-Петрасян, настойваў на тым, што насамрэч перамога на выбарах дасталася іх лідару. 1 сакавіка 2008 года падчас разгону дэманстрацыі з выкарыстаннем баявой зброі загінула 10 чалавек. Тады прэзідэнтам усё яшчэ быў Роберт Качаран, які ўвёў надзвычайнае становішча.

У тым годзе, паводле дадзеных армянскага ЦВК, прэзідэнтам стаў Серж Саргсян, але на той момант ён яшчэ не ўступіў на пасаду.

“Справу 1 сакавіка” ў Арменіі пачалі расследаваць толькі цяпер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі