Арыштаванага верніка Івана Міхайлава адпускаюць пад падпіску
Калегія Мінскага абласнога суда 9 сакавіка разгледзела касацыйную скаргу верніка Івана Міхайлава, якога 1 лютага пакаралі арыштам на 3 месяцы за ўхіленне ад вайсковай службы. Як паведамляе Праваабарончы цэнтр "Вясна", суддзя прыйшла да высновы, што следства па справе разгледзела не ўсе акалічнасці і таму справу вярнулі на перагляд у суд Мінскага раёна. Мерай стрымання Івану Міхайлаву прызначаная падпіска аб нявыездзе.
Нагадаем, што Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала Івана Міхайлава вязнем сумлення. 1 лютага суд Мінскага раёну пакараў яго арыштам на тры месяцы, абвінаваціўшы ва ўхіленні ад вайсковай службы. Міхайлаў кажа, што служыць у войску яму не дазваляюць рэлігійныя перакананні.