Арыштавалі кіраўніка Гродзенскага аблсавету? (фота)
8 красавіка ў абед на плошчы Леніна каля Гродзенскага аблвыканкама быў арыштаваны старшыня Гродзенскага аблсавету дэпутатаў Аркадзь Карпуць. Пра гэта паведамляе Блог Гродна S13. Санкцыю на арышт Карпуця падпісаў генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч, які зняў з яго дэпутацкую недатыкальнасць.
У аблсавеце карэспандэнту Еўрарадыё паведамілі, што Карпуця няма на месцы і калі з'явіцца - невядома. Чыноўнік пацвердзіў, што чуткі пра арышт старшыні аблсавету ведае, але каментаваць іх не можа.
Чыноўнік аблсавету: Не ведаю, я не магу іх ні абвергнуць, ні пацвердзіць. У мяне такой афіцыйнай інфармацыі няма. Чуткі ёсць, але я нічога не магу наконт іх сказаць...
Дарэчы, Карпуця чатыры разы запар абіралі на пасаду старшыні Гродзенскага аблсавету. Амаль кожны раз абранне праходзіла аднагалосна.
Фота: сайт Гродзенскага аблвыканкаму