Вы тут

Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Досе

Арына Сабаленка /  twitter.com/WTA

Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал адзіночнага разраду тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у катарскай Досе. 

У чвэрцьфінальнай сустрэчы наша суайчынніца (13-е месца ў рэйтынгу WTA) выйграла ў трохсэтавым паядынку ў кітаянкі Чжэн Сайсай (37) — 3:6, 7:6 (7:2), 6:3. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 22 хвіліны.

Да гэтага на турніры Сабаленка перамагла эстонку Анет Кантавейт (22) і грачанку Марыю Сакары (20).

У парным разрадзе Сабаленка і бельгійка Эліз Мертэнс у чвэрцфінальным матчы саступілі канадска-латвійскаму дуэту Габрыэла Даброўскі / Алена Астапенка — 6:4, 1:6, 4:10.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.