Арына Сабаленка выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Кітаі

Арына Сабаленка выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Кітаі

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (102 радок у сусветным рэйтынгу) выйшла ў фінал турніру ў кітайскім Цяньцзіне з прызавым фондам 426 тысяч долараў. У паўфінале яна пераканаўча перамагла ў двух сэтах італьянку Сару Эрані (280) — 6:1, 6:3.

Заўтра, 15 кастрычніка Сабаленка згуляе паўфінальны паядынак. Яе саперніцай можа стаць экс-першая ракетка свету, расіянка Марыя Шарапава, якая ў другім паўфінале гуляе з кітаянкай Пэн Шуай.

Незалежна ад выніку фінальнага матчу, Арына Сабаленка з наступнага тыдня ўпершыню ў сваёй кар’еры ўвойдзе ў топ-100 сусветнага рэйтынгу і стане вядучай тэнісісткай Беларусі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі