Вы тут

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Сан-Хасэ

Арына Сабаленка / З архіву Reuters

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка на турніры ў ан-Хасэ ў другім раўндзе абыграла амерыканку Кока Вандэвеге — 6:3, 6:3. Гэтая перамога вывелу нашую суайчынніцу адразу ў чвэрцьфінал, піша TUT.by.

У пятым гейме другога сэта Сабаленка рэалізавала трайны брэйк-пойнт. Са злосці Вандэвеге зламала ракетку ўдарамі аб корт. 

Гульня доўжылася 1 гадзіну 14 хвілін і скончылася пераканаўчай перамогай беларускі.