Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Таронта

На тэнісным турніры ў Таронта Арына Сабаленка (№6 WTA) перамагла іспанку Сару Сарыбес Торма (41) у матчы 1/16 фіналу. Гульня скончылася з лікам 6:4, 6:3.

У 10 геймах на падачы беларуска дапусціла 16 двайных памылак. Агулам у яе ўжо 293 двайныя памылкі за сезон.

Наступнай саперніцай Сабаленка 11 жніўня будзе амерыканка Коры Гаўф (11).

Вікторыя Азаранка, як паведамлялася раней, не змагла трапіць на турнір у Канадзе праз праблемы з візай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.