Вы тут

Арына Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу Кубка Крамля

Арына Сабаленка / @vtbkremlincup

Арына Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу Кубка Крамля. Беларуская тэнісістка (2-я ракетка свету), якая нядаўна аднавілася пасля каранавіруса, у трох сэтах абыграла Айлу Тамлянавіч (43-е месца ў сусветным рэйтынгу) з Аўстраліі — 7:6(7:2), 4:6, 6:1. Паядынак працягваўся крыху больш за дзве гадзіны.

Сабаленка прызналася, што ў яе быў "цяжкі сапернік для першага матчу" і яна "крыху нервавалася" ў першых двух сэтах, але пасля супакоілася і перамагла. Яна спадзяецца, што ў наступным паядынку зможа згуляць лепш. А саперніцай Арыны Сабаленка ў чвэрцьфінале будзе расійнка Кацярына Аляксандрава (37), якая абыграла ўкраінку Ангеліну Калініну — 6:4, 6:1.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.