Вы тут

Арына Сабаленка выйшла ў ½ фіналу турніра ў Сан-Хасе

twitter.com/wta

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая займае 10-е месца ў рэйтынгу WTA, выйшла ў паўфінал турніра ў амерыканскім Сан-Хасе.

У чвэрцьфінальным паядынку беларуска ў трох сэтах адолела іспанку Карлу Суарэс Навара (29). Першую партыю Сабаленка прайграла з лікам 3:6, але два наступныя сэты выйграла —  6:2, 6:4. Агулам паядынак доўжыўся амаль дзве гадзіны.

Раней Сабаленка абыграла ў Сан-Хасе прадстаўніцу ЗША Како Вандэвеге —  6:3, 6:3. За выхад у фінале беларуска пазмагаецца з Доннай Векіч з Харватыі, якая выбіла з турніру Вікторыю Азаранка.