Вы тут

Арына Сабаленка ўпершыню выйшла ў 1/4 фіналу US Open

Арына Сабаленка / Еurosport.com

Арына Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу адкрытага чэмпіянату ЗША (US Open) — гэта адбылося ўпершыню ў яе кар'еры.

У 1/8 фіналу Сабаленка правяла сустрэчу з бельгійскай тэнісісткай Элізэ Мертэнс, якая займае 16-ю пазіцыю ў рэйтынгу WTA — Жаночай тэніснай асацыяцыі.

Паядынак працягваўся 1 гадзіну 11 хвілін. Сабаленка перамагла суперніцу ў двух сэтах з лікам 6:4 і 6:1.

Па выніках матчу паміж чэшкай Барборай Крэйчыкавай (9-ы нумар WTA) і гішпанкай Гарбін'е Мугурусай (10) вызначыцца наступная суперніца Сабаленка.

Раней "Еўрарадыё" паведамляла пра тое, што 23 жніўня Сабаленка паднялася на другое месца ў рэйтынгу WTA.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.