Вы тут

Арына Сабаленка: у наступным сезоне буду лысай

Арына Сабаленка і ружы / instagram.com/sabalenka_aryna/

Першая ракетка Беларусі і 11-я ў сусветным рэйтынгу Арына Сабаленка адказала на пытанні падпісчыкаў у Instagram. Яна прызналася, што з 14 гадоў марыць стаць першай ракеткай свету. У бліжэйшыя дзесяць гадоў не збіраецца думаць пра дзяцей. Што да музыкі, то яна "слухае ўсё запар". Вельмі любіць цукар і ўсе стравы з ім. Важыць 21-гадовая Сабаленка 66 кілаграмаў.

Хтосьці з падпісчыкаў пацікавіўся, з якой прычоскай тэнісістка будзе выступаць у наступным сезоне. "Лысай буду :)",адказала Арына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.