Вы тут

Арына Сабаленка стартавала на "Ралан Гарос" з упэўненай перамогі

Арына Сабаленка / Reuters

Упэўненай перамогай пачала свой выступ на "Ралан Гарос" Арына Сабаленка (12 нумар у рэйтынгу WTA). Яе сустрэча з амерыканкай Джэсікай Пегулай (60 WTA) завяршылася з лікам 6:3, 6:1 на карысць беларускай тэнісісткі.

У наступным раўндзе Арына згуляе з расіянкай Дар'яй Касаткінай (71 WTA).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.