Арына Сабаленка паднялася ў рэйтынгу WTA на 11-е месца

Арына Сабаленка паднялася ў рэйтынгу WTA на 11-е месца

Арына Сабаленка паднялася ў рэйтынгу WTA з 13-га на 11-е месца. Абноўлены яго варыянт быў апублікаваны 2 сакавіка. Днямі беларуская тэнісістка перамагла на турніры ў Досе, што і дазволіла ёй палепшыць сваё становішча ў рэйтынгу. Да ўваходжання ў першую дзясятку зусім блізка: у Сабаленка 3615 балаў, у японкі Наомі Осака, якая займае 10-е месца, 3625.

Першай ракеткай свету па-ранейшаму застаецца аўстралійка Эшлі Барці.

Вікторыя Азаранка, якая часова не выступае, страціла 5 пазіцый і займае 56-е месца. Аляксандра Сасновіч паднялася з 119-га на 116-е месца. Вольга Гаварцова захавала за сабой 142-гі радок у рэйтынгу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі