Архіяпіскап Тадэвуш Кандрусевіч асудзіў выбух, які адбыўся ў Мінску 4 ліпеня

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіяпіскап Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч асудзіў выбух, які адбыўся ў Мінску 4 ліпеня.
"Болей за 50 чалавек пацярпелі падчас гэтага выбуху. Гэтага не мог зрабіць чалавек, які сапраўды любіць Бога і бліжняга, гэта не мог быць сапраўдны хрысціянін", - заявіў архіяпіскап Тадэвуш Кандрусевіч.

Ён падкрэсліў, што "хвароба сённяшняга свету - духоўны склероз. Калі чалавек з чымсьці ці з кімсьці нязгодны, калі ёсць праблема, трэба вырашаць яе любоўю, а не агрэсіяй".

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі