Аргентынскі мастак дамалюе сэрца на Рабкораўскай
Urban Myths атрымаў дазвол горада на ўвасабленне праекта.
Аргентынскаму мастаку Францыска Басалеці афіцыйна дазволілі дамаляваць "жывое сэрца" на сцяне дома на Рабкораўскай,21. Пра гэта паведамляе стрыт-арт суполка Signal:
Па словах каардынатара праекта Urban Myths Алега Ларычава, сёння Францыска плануе дамаляваць мурал.
18 верасня Францыска Басалеці быў затрыманы асобамі ў цывільным і звезены ў Кастрычніцкі РУУС. Праз некалькі гадзін мастака адпусцілі.