Аргенцінцы згуляюць супраць беларусаў у мацнейшым складзе

Зборная Беларусі па футболе сёння згуляе таварыскі матч супраць каманды Аргенціны. У суботу яшчэ адна зборная Аргенціны згуляе ў фінале Алімпіяды ў Пекіне супраць Нігерыі. Еўрарадыё пацікавілася ў футбольнага эксперта, журналіста газеты “Прэсбол” Сяргея Новікава, якая па ліку і па моцы зборная паўднёваамерыканскай краіны прыехала ў Мінск. “Аргенціна можа сабраць 4 склады, якія будуць гатовыя супернічаць з кожнай еўрапейскай зборнай. У дадзеным выпадку ў Мінску знаходзіцца адзін з такіх варыянтаў, які цалкам прэстыжны ў якасці суперніка. Дума, што гэта выдатная магчымасць для нашай зборнай праверыць свае сілы. Ніякіх падстаў для расчаравання склад аргенцінцаў не дае”.

Сяргей Новікаў адзначыў, што зборная Аргенціны складаецца з адных легіянераў, якія выступаюць за наймацнейшыя еўрапейскія клубы: італьянскія “Інтэр”, “Лацыо” і “Напалі”, іспанскія “Рэал Мадрыд”, “Вільярэал” і “Атлетыка”, партугальскі “Порту”, англійскія “Манчэстэр” і “Ньюкасл”, а таксама за нямецкую “Баварыю” і французскі “Бардо”.

Што датычыцца зборнай Аргенціны, якая выйшла ў фінал Алімпіяды, то там гуляе моладзевы склад каманды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі