Арганізацыя Дзядоў Марозаў і Снягурак зладзіла паход у парламент (фота)

Незарэгістраваная арганізацыя Дзядоў Марозаў і Снягурак звярнулася ў Палату прадстаўнікоў з просьбай выключыць з Крымінальнага кодэкса артыкул 193-1 (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). 22 снежня каля двух дзесяткаў чалавек, пераапранутых у Дзядоў Марозаў, Снягурак і зайчыкаў, прыйшлі да Дома ўрада ў Мінску. Яны перадалі ў парламент заяву, у якой зазначаецца, што грамадскасць Беларусі занепакоена магчымымі арыштамі Дзядоў Марозаў, Снягурак і зайчыкаў у сувязі з тым, што сумесныя дзеянні грамадзян пры арганізацыі святаў могуць разглядацца праваахоўнымі органамі як злачынства.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пасля акцыі ніхто затрыманы не быў. Супрацоўнікі ў цывільным некалькі разоў ударылі нагамі праваабаронцаў Валерыя Шчукіна і Паўла Левінава, паведамляе БелаПАН.





Нагадаем, у кастрычніку каля 15 чалавек, апрануўшыся ў касцюмы Дзядоў Марозаў і Снягурак, перадалі аналагічную адозву ў Генеральную пракуратуру — яны прасілі даць прававую ацэнку дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі Дзедаў Марозаў. 13 лістапада Генпракуратура адказала, што ў выпадку ўстанаўлення звестак аб сістэмным удзеле ў незарэгістраванай арганізацыі група Дзедаў Марозаў будзе прыцягнута да адказнасці.


Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі