Ангела Меркель пакіне пасаду канцлера ў 2021 годзе
![Ангела Меркель пакіне пасаду канцлера ў 2021 годзе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/merkel-2910.jpg.webp?itok=fsoxznZx)
У снежні 2018 года Ангела Меркель пакіне крэсла старшыні партыі ХДС. Таксама яна не будзе вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду канцлера Германіі ў 2021 годзе.
Пра гэта палітык заявіла пасля пройгрышу кіруючай кааліцыі Германіі на выбарах адразу ў дзвюх ключавых землях краіны, перадае Бі-Бі-Сі. "Гэта мой апошні тэрмін у якасці канцлера", — паведаміла Меркель.
Яна ўдакладніла, што больш не будзе прэтэндаваць на якую-небудзь палітычную пасаду пасля 2021 года. Але свой тэрмін на пасадзе канцлера 64-гадовая Меркель намераная адбыць да канца.
На такое рашэнне канцлера паўплывалі вынікі выбараў, якія прайшлі ў кастрычніку. Па іх выніках кааліцыя ХДС-ХСС страціла большасць у дзвюх ключавых землях — у Гесэне і Баварыі.